У гандлёвы цэнтр – за ведамі
Работнікі Кастрычніцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях правялі прафілактычнае мерапрыемства ў адным з буйных гандлёвых цэнтраў сталіцы.
Акцыя была прымеркаваная да пачатку новага навучальнага года.
Падчас мерапрыемства дарослыя і школьнікі разам з інспектарам РАНС узгадалі нумары тэлефонаў экстраных службаў, алгарытм выкліку ратавальнікаў. А для замацавання ведаў прайшлі падрыхтаваныя тэматычныя заданні па бяспецы.
Задавальненне і карысную інфармацыю атрымалі і дзеці, і дарослыя. А таксама – тэматычныя падарункі і буклеты.