З клопатам аб пажылых

Ратавальнікі Кастрычніцкага раёна сумесна з актывістамі Беларускай моладзевай грамадскай арганізацыі ратавальнікаў-пажарных і прадстаўнікамі камунальных службаў аказваюць неабходную дапамогу пажылым грамадзянам.

Мерапрыемствы ладзяцца ў рамках рэспубліканскай акцыі «Моладзь за бяспеку!». Яе сутнасць – падтрымаць людзей сталага ўзросту, якія не могуць самастойна прывесці свой дом у парадак, у тым ліку і ў плане стану пажарнай бяспекі.
Здараецца, што ў сталым узросце людзі застаюцца ў адзіноце, таму для іх вельмі важная не толькі фізічная дапамога, але і звычайная чалавечая ўвага.
Ратавальнікі і юныя памочнікі з сярэдняй школы № 168 прыбралі ў кватэрах, а камунальнікі дапамаглі з устаноўкай аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў, выдаткаваных Мінскім аддзяленнем Беларускага добраахвотнага пажарнага таварыства.
Госці з МНС нагадалі гаспадарам асноўныя правілы бяспекі, расказалі, па якіх прычынах часцей за ўсё адбываюцца пажары і як сябе засцерагчы ад розных надзвычайных сітуацый.
На развітанне падарылі пенсіянерам буклеты з карыснай інфармацыяй.

Обзор конфиденциальности

На этом сайте используются файлы cookie, что позволяет нам обеспечить наилучшее качество обслуживания пользователей. Информация о файлах cookie хранится в вашем браузере и выполняет такие функции, как распознавание вас при возвращении на наш сайт и помощь нашей команде в понимании того, какие разделы сайта вы считаете наиболее интересными и полезными.