Сентябрь
Пн
22
2025

«Цэнтр збірае сяброў!»

Гарадское свята з такой назвай прайшло на адкрытай пляцоўцы Мінскага дзяржаўнага турысцка-экалагічнага цэнтра дзяцей і моладзі. Удзел у мерапрыемстве прынялі прадстаўнікі Кастрычніцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях і раённага аддзела міліцыі.

Для дзяцей былі падрыхтаваныя інтэрактыўныя пляцоўкі «Турысцкая песня», «Гітара», «Экадызайн», «Экалагічны тэатр», «Вайлакавалянне», «Юны экскурсавод», дзейнічалі астраўкі бяспекі ад ратавальнікаў і праваахоўнікаў.
Хлопчыкаў і дзяўчат парадавалі вясёлыя конкурсы. Спаборніцтвы былі арганізаваныя ў выглядзе квэста, дзе вучні з розных школ горада, аб’яднаўшыся ў каманды, праходзілі станцыі па маршрутных лістах.
Адной з самых відовішчных, на думку ўдзельнікаў, была «Бяспечная зона» ад работнікаў МНС, дзе школьнікі дэманстравалі свае веды ў галіне бяспекі жыццядзейнасці, знаёміліся з тэхнікай і абсталяваннем ратавальнікаў, праяўлялі фізічныя здольнасці ў гульні «Трапны стрэлак».
Пасля праходжання ўсіх заданняў каманды-пераможцы атрымалі ад арганізатараў салодкія прызы.

Яндекс.Метрика