Сентябрь
Чт
11
2025

Пакуль жыхары адпачываюць…

Прадстаўнікі Кастрычніцкага РАНС, раённай арганізацыі таварыства ратавання на водах разам з інспектарамі міліцыі Кастрычніцкага РУУС праводзяць сумесныя рэйды па месцах адпачынку грамадзян ля вадаёма.

Галоўная мэта – прадухіліць несанкцыянаванае купанне і ўжыванне алкагольных напояў у парку «Курасоўшчына».
Удзельнікі рэйдаў звяртаюць увагу мінчан на ўстаноўленыя ў зоне адпачынку знакі, расказваюць аб правілах паводзінаў на тэрыторыі парку, аб выкананні патрабаванняў пажарнай бяспекі пры выкарыстанні мангалаў. Нагадваюць дарослым аб забароне пакідаць дзяцей ля вадаёмаў без нагляду.
Пасля завяршэння размовы ратавальнікі ўручалі суразмоўцам карысныя памяткі.

Яндекс.Метрика