Пагуляем у бяспеку

Работнікі Кастрычніцкага РАНС працягваюць асветніцкую дзейнасць сярод маленькіх жыхароў раёна.

Чым небяспечныя запалкі і электрапрыборы? Што рабіць, калі ў кватэры пажар? Пра гэта ратавальнікі расказваюць выхаванцам дзіцячых садкоў. Разам з гасцямі хлопчыкі і дзяўчынкі паўтарылі нумары тэлефонаў экстранных службаў, вывучылі, што трэба гаварыць дыспетчару падчас звароту. Усю карысную інфармацыю работнікі РАНС падавалі ў форме гульні, каб палегчыць яе засваенне.
Нягледзячы на юны ўзрост, малыя даволі хутка, а самае галоўнае правільна адказалі на ўсе пытанні ратавальнікаў. Напрыканцы сустрэчы яны атрымалі тэматычныя падарункі, якія дазволяць ім дома разам з бацькамі паўтараць правілы бяспекі.

Обзор конфиденциальности

На этом сайте используются файлы cookie, что позволяет нам обеспечить наилучшее качество обслуживания пользователей. Информация о файлах cookie хранится в вашем браузере и выполняет такие функции, как распознавание вас при возвращении на наш сайт и помощь нашей команде в понимании того, какие разделы сайта вы считаете наиболее интересными и полезными.